Beta

Святкуем Нобеля разам у Варшаве!

12.07.2015

Шведская акадэмія абрала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года нашу беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч. Урачыстая цэрымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбудзецца 10 снежня ў Стакгольме.

З гэтай нагоды запрашаем Вас у чацвер 10.12.2015 у 16:30 польскага часу ў Беларускі Дом (Warszawa, ul. Wiejska 13/3) на публічны прагляд ўручэння першай Нобелеўскай прэміі Беларусі!

Прыходзьце, запрашайце сяброў і знаёмых, бярыце з сабой віншавальныя паштоўкі, якія пазней будуць перададзеныя Святлане Алексіевіч. Ад Беларускага Дома гарантуем Вам святочны настрой, файную кампанію і невялічкі пачастунак.

Да сустрэчы ў чацвер у 16:30 на Wiejska 13/3 (каб трапіць у будынак, націсніце, калі ласка, на дамафоне 3 у абедзвух дзвярах).

Беларускі Дом

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok