Beta

Травеньскі канцэрт BRUTTO i DZIECIUKI ў Варшаве

05.09.2016

Brutto u Warszawie28 траўня ў варшаўскім клубе Proxima адбудзецца канцэрт беларускага гурта BRUTTO i Dzieciuki.

Новы гурт Сяргея Міхалка, лідэра легендарнага Ляпіса Трубяцкога, які ён распусціў ў мінулым годзе пасля 25 год паспяховага існавання. BRUTTO вельмі хутка і ярка прэзентавалі сябе, за год свайго існавання яны выпусцілі поўнафарматны альбом 8 сінглаў, 11 кліпаў.

На канцэрце будуць выкананы не песні не толькі новага гурта Сяргея Міхалка, а таксама хіты старых добрых Ляпісаў.

DZIECIUKI – беларускі фольк-панкавы гурт з Гародні. Заснаваны 10 красавіка 2012 года.

Нагадваем, што пры наяўнасці квіткоў на канцэрт, вы можаце аформіць безкаштоўную аднаразовую візу шэнгэн на 4 дні. Апошні тэрмін рэгістрацыі квіткоў – 11 траўня! Апошні тэрмін падачы дакумэнтаў на візы 13 траўня!
Кошт квіткоў: 700 000 бел.руб. Набыць квіткі можна ў касах горада і праз інтэрнэт на kvitki.by
Дадаткова ёсць арганізаваныя афіцыяльныя аўтобусныя туры з пашыранай культурнай праграмай! Колькасць месцаў у аўтобусах абмежаваная ды хутка заканчваецца!
Падрабязнасці на muztur.by

Запрашаем – клуб Proxima ul. Żwirki i Wigury 99a ў 19.00

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok