Beta

Творчая сустрэча з Яўгенам Сергіеня ў Беларускім Доме

05.07.2019
11 траўня а 19:00 адбудзецца сустрэча з Яўгенам Сергіеня (святар, тэолаг, паэт, сябра саюза беларускіх пісьменнікаў). Будзе прадстаўлена духоўная лірыка ў зборніках “Час малітвы”, “Насуперак”, “Дотык будучыні”.
 
Аўтар вырас і выхаваўся на красе непаўторнай палескай прыроды, на песнях і казках, што пакінулі ў спадчыну таленавітыя землякі з яго роднай вёскі Чудзін на Ганцаўшчыне. Духоўнасць – найпершая адметнасць вершаў Яўгена Сергіені. Святар, магістр багаслоўя, ён у той жа час не абмяжоўвае сваю паэзію біблейскімі сюжэтамі ці адкрытымі пропаведзямі, а бачыць стваральніка ва ўсіх праявах жыцця. Не можа не падкупляць яго імкненне ўсё больш вобразным, усё больш важкім і дакладным родным словам выказаць чытачу чысціню ўласнай душы, дабрыню, спагаду, а таксама неспакой, калі “…слова Бога на стале пыліцца”. Аўтар кніг паэзіі “Неба прамаўляе”, “Час малітвы”, “Дотык будучыні”. У кнізе “Дотык будучыні” акрамя вершаў аўтар спрабуе сябе ў прозе.
 
У час прэзентацыі будзе спяваць песні на вершы аўтара Юрась Ермаковіч з г. Гомеля, Беларусь.
 
Запрашаем і чакаем!
Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok