Beta

Вакансія для беларусаў

02.05.2021

Увага-увага! Перыядычна будзем публікаваць інфармацыю пра вакансіі ў Польшчы. Наш партнёр Personnel Service S.A. з Вроцлава запрашае беларусаў на працу.

Вытворчасць паркету і ламінату

Barlinek Group – вядучы вытворца драўляных падлогаў (30 км. ад Гожува Велькапольскага).
Узрост: да 55 гадоў
Тып дамовы: umowa zlecenia
Пол: мужчыны

Абавязкі на працоўным месцы:

– простая праца пры абслугоўванні станкоў на вытворчых лініях і лесапілцы;
– кладка нарыхтовак і іншых элементаў, якія ўдзельнічаюць у працэсе вытворчасці;
– рэзка драўляных элементаў бензапілой;
– чытка элементаў, якія ўдзельнічаюць у працэсе вытворчасці;
– запаўненне поласцей у дошках адпаведнымі матэрыяламі;
– упакоўка гатовай прадукцыі ў скрыні;
– падрыхтоўка прадукцыі да адпраўкі;
– прыём гатовай прадукцыі на склад;
– працы, звязаныя з паддонамі (укладка мяшкоў на паддоны; абмотка паддонаў плёнкай, падобнай на харчовую).

Аплата: 13,82 зл. нэтта/гадз.
Праца на пілараме. Стаўка пасля 14 адпрацаваных дзён павышаецца да 15 зл./гадз., калі кандыдат спраўляецца і хоча працягваць працаваць.

Графік працы: 2 змены па 12 гадзін ад панядзелка да пятніцы (240 гадзін у месяц, можна больш).

Дадаткова патрабуецца 10 мужчын на вілачныя пагрузчыкі. Абавязкова з дазволам UDT.
Стаўка: 19 зл./нэтта
Праца па 12 гадзін.

Умовы пражывання: 4/6 чалавек у пакоі. У асноўным гэта кватэры з усім неабходным для жыцця і адпачынку. Посуд і пасцельныя прыналежнасці трэба мець з сабой.

Прадпрыемства выдае працоўную вопратку.

Прафесійнае навучанне паводле стандартаў прадпрыемства.

Больш інфармацыі па тэлефоне: +48 574 430 180, Аляксандр.
www.personnelservice.pl

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok