Нягледзячы на неспрыяльнае на Берасцейшчыне надвор’е, берасцейскія актывісты грамадскай арганізацыі “Вольны горад” працягваюць кампанію па распаўсюду інфармацыі пра Малы памежны рух.
Такую інфармацыю атрымалі людзі, якія знаходзіліся на адным з памежных пераходаў, кажа Паліна Шарэнда-Панасюк:
– Кампанія па інфармаванні беларусаў аб Малым памежным руху была пашыраная на памежныя пераходы Берасцейшчыны. Гэта – Славацічы. Грамадскія актывісты з’ездзілі на гэтыя пераходы і тым беларусам, якія перасякаюць мяжу, былі раздадзеныя інфармацыйныя буклеты.
Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, стартавала кампанія вясной 15-га года. Інфармацыйныя матэр’ялы пра Малы памежны рух распаўсюджваліся на ўсіх памежных тэрыторыях Берасцейшчыны.
фота: racja.com