Beta

Выстава пад адкрытым небам – Беларусь. Шлях да свабоды

12.08.2020
Натоўпы на вуліцах Мінска, маршы свабоды і ўзброеныя міліцыянты разганяюць мірныя дэманстрацыі, пратэстуючы жанчыны – нявеста ў бела-чырвона-белай сукенцы альбо Ніна Багінская, якая змагаецца з дыктатурай з 1995 года. Гэта толькі некаторыя кадры, якія фіксуюць апошнія месяцы барацьбы беларускага грамадства за свабодныя выбары і дэмакратыю. Выстава «Беларусь. Шлях да свабоды» будзе адкрыта 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, пры вул. Кракаўскае Прадмесце ў Варшаве. Выстава таксама будзе даступная ў іншых гарадах Польшчы.
Беларусь. Шлях да свабоды
Выстава пад адкрытым небам.
10 – 31 снежня 2020
Сквер імя ксяндза Яна Твардоўскага, вул. Кракаўскае Прадмесце.
Арганізатары: горад Варшава, Дом Сустрэч з Гісторыяй, фундацыя „Беларускі Дом”
На фотавыставе пад адкрытым небам будуць прадстаўлены трыццаць фотаздымкаў, якія фіксуюць апошнія месяцы барацьбы беларускага грамадства за свабодныя выбары, дэмакратыю і незалежную дзяржаву. Фатографы Ірына Арахоўская, Надзея Бужан, Таццяна Капітонава і Аляксандр Васюковіч, у супрацы з незалежным тэлебачаннем “Белсат” і газетай “Наша Ніва”, рызыкуючы здароўем і свабодай, імкнуліся да таго, каб Польшча і ўся Еўропа лепш разумелі, за што і з кім змагаюцца беларусы і беларускі. Выстава была арганізавана па ініцыятыве Фонду “Беларускі Дом” у Варшаве ў супрацоўніцтве з Домам Сустрэч з Гісторыяй.
“Беларускі Дом” – гэта арганізацыя, якая працуе на карысць правоў чалавека, грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі. Пасля амаль дзесяці гадоў дзейнасці Беларускі Дом стаў самай важнай няўрадавай арганізацыяй, якая будуе беларуска-польскія адносіны, функцыянуе як “незалежная беларуская амбасада”. Выстава працягвае гэтую місію, імкнучыся папулярызаваць і падтрымліваць беларускія памкненні сярод польскай супольнасці, беларускай меншасці, а таксама ўсіх людзей, каму блізкі лёс Беларусі.
На выставе мы ўбачым толькі фрагмент дэманстрацый, якія працягваюцца ўжо чатыры месяца, і звязаныя з імі рэпрэсій, уключаючы шматлікія затрыманні, колькасць ахвяр якіх перавышае 30 000 чалавек“, – кажа Алесь Зарэмбюк, куратар выставы і кіраўнік Беларускага Дома. – Польшчу і Беларусь звязвае не толькі агульная мяжа, але і агульная гісторыя, героі, беларуская меншасць і дыяспара, якія жывуць у многіх гарадах Польшчы, і польская нацыянальная меншасць у Беларусі. Палякі шмат гадоў падтрымліваюць нашыя барацьбу за свабоду і незалежнасць. Таму так важна паказаць два вельмі розныя бакі беларускага грамадства – мірных дэманстрантаў, якія жадаюць свабоды і дэмакратыі, і АМАП, якія б’юць, катуюць і забіваюць“.
Куратар выставы: Алесь Зарэмбюк
Выставу можна будзе паглядзець анлайн на сайце www.dsh.waw.pl
Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok