Beta

Як выехаць з Украіны – актуальная інфармацыя для беларусаў

02.25.2022
Учора Расея пачала ваеннае ўварванне на тэрыторыю Украіны. З пачатку падзеяў 2020 года шмат беларусаў пакінулі Радзіму з-за рэпрэсій і знайшлі свой новы дом менавіта ва Украіне. Ніжэй вы знойдзеце актуальную інфармацыю для беларусаў аб тым, як пакінуць Украіну і куды рухацца далей.
 
Важна: пры перамяшчэнні на машыне пазбягайце месцаў, дзе ёсць вялікая колькасць ваеннай тэхнікі. Па іх могуць наносіцца ўдары.
 
Калі вы знаходзіцеся ва Украіне без візы, то можаце адправіцца ў Польшчу з любым дакументам, пацвярджаючым асобу. Для дзяцей дастаткова мець пасведчання аб нараджэнні. Усе кавідныя абмежаванні знятыя і вам не давядзецца праходзіць каранцін.
 
Пры перамяшчэнні з Украіны ў Польшчу аўтатранспартам можна ўзяць з сабой хатніх жывёл без ветэрынарных дакументаў. На мяжы вам неабходна будзе задэклараваць жывёлу і зрабіць ёй дакументы ўжо ўнутры краіны.
 
Калі вы знаходзіцеся ва Украіне і ў вас ёсць віза – можаце адправіцца ў Польшчу, але толькі праз наземныя межы. Майце на ўвазе, што зараз асноўныя дарогі перагружаныя. Лепш выкарыстоўваць другарадныя трасы. З Львова ходзіць цягнік Львоў-Пшэмысл. На ім можна хутка прайсьці мяжу, квіток каштуе 900 грыўняў.
 
Акрамя Польшчы вы можаце накіравацца ў:
  • Венгрыю- яна прымае ў тым ліку беларусаў, якія законна знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. Уезд магчымы без віз.
  • Славакію – працуюць усе памежныя пераходы на мяжы з Украінай, за выключэннем чыгуначнага Чорна-Над-Цісай – Чоп.
  • Малдову – калі вы вакцынаваныя – абмежаванняў няма, калі не, патрэбны ПЦР-тэст і каранцін па прыбыцці.
  • Румынію – тут беларусаў прымаюць без візы. Вельмі пажадана мець дакументы, якія могуць пацвярдзіць, што ў апошні час вы жылі ва Украіне. Напрыклад, гэта можа быць від на жыхарства. Кавідныя абмежаванні ў Румыніі зняты.
Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok